Адборышча на «Воздух»

Сёлета з нашай краіны на расейскі фэстываль паедзе тры каманды. Адна зь іх будзе вызначана наведнікамі «Тузіна Гітоў»

13.05.2008 / 16:36

З 20 па 22 чэрвеня ў Петразаводзку чацьверты раз пройдзе музычны фэстываль «Воздух».

У гэтым годзе выступы будуць ладзіцца на дзьвюх сцэнах, мэйнстрым і альтэрнатыўнай. Выступоўцы на імпрэзе заўсёды былі вядомыя, сярод іх «Агата Кристи», «Ленинград», «Сплин», Lumen, летась на сцэну ўпершыню выйшаў і прадстаўнік ад Беларусі — гурт Tav.Mauzer. Сёлета з нашай краіны на расейскі фэстываль паедзе тры каманды. Адна зь іх будзе вызначана наведнікамі «Тузіна Гітоў»

Mauzer, Серебряная свадьба, Пневмания, beZ bileta, Уже, Tarpach, Naka, Wisp, Zatoczka, Каира, Donatello, 4example, :B:N:, Krok, Metaxa, Фляус и Кляйнн.

Прагаласаваць можна на сайце Тузіну Гітоў