Прагноз на панядзелак: дажджы і навальніцы, магчымы град

29.05.2016 / 13:31

У Беларусі 30 мая ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя дажджы, магчымы град, паведамілі ў Белгідрамеце.

Будзе пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. У дзённы час пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў цяпла, днём — ад 23 да 29 градусаў вышэй за нуль.