Аварыя ў Навагрудку: машына зляцела з дарогі і ўрэзалася ў веранду жылога дома ФОТЫ

Суботнiм вечерам на ўскраiне Навагрудка жанчына-кiроўца на вялікай хуткасці не утрымала машыну на гравійнай дарозе.

05.06.2016 / 17:03

Машына з'ехала з дарожнага палатна, разламала плот, перакулілася і ўдарылася ў веранду жылога дома. Жыхары дома не пацярпелі, раненні атрымалі кіроўца і яе пасажыр (фота 5 і 6). Ратавальнікам прыйшлося выцягваць машыну тросам на эвакуатар.