Законапраект аб правілах арфаграфіі і пунктуацыі накіраваны на ўзгадненьне Лукашэнку

Пасля атрымання адказу дакумэнт можна выносіць на разгляд дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у другім чытаньні.

15.05.2008 / 14:29

13 мая законапраект аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі накіраваны на канчатковае ўзгадненне прэзідэнту. Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова‑тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч.

«Пасля атрымання адказу дакумент можна выносіць на разгляд дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у другім чытанні», —сказаў дэпутат.