У маскоўскім аэрапорце п'яны пасажыр разбіў шкло і выбег на ўзлётную паласу

09.06.2016 / 09:06

У маскоўскім аэрапорце Унукава адзін з пасажыраў, якія знаходзіліся ў тэрмінале ля выхаду на пасадку, разбіў шкло і выбег на ўзлётную паласу.

«Пасажыр 1972 года нараджэння, прайшоўшы ўсе неабходныя працэдуры надгляду, у стане алкагольнага ап'янення разбіў шкло аэравакзальнага комплексу і выбег на лётнае поле», — распавялі ў паліцыі.

Сілы правапарадку тут жа затрымалі парушальніка і даставілі яго ў аддзел паліцыі. Як выявілася, мужчына быў раней неаднаразова судзімы. У цяперашні час вырашаецца пытанне аб распачынанні ў дачыненні да яго крымінальнай справы.

Пасажыр прыбыў у расійскую сталіцу з Архангельска. Патлумачыць прычыну свайго ўчынку ён не змог у сілу свайго нецвярозага стану.