У выніку нападу на гей-клуб у Фларыдзе загінулі 50 чалавек
12.06.2016 / 17:44
Steve Nesius/Reuters
У выніку нападу на гей-клуб Pulse ў Арланда загінулі 50 чалавек, 53 чалавекі былі шпіталізаваны. Пра гэта паведаміў мэр Арланда.
Акрамя таго паведамляецца, што нападнік быў забіты ў ходзе перастрэлкі з паліцэйскімі.
Таксама стала вядомая яго асоба — па дадзеных Washington Post гэта 29-гадовы грамадзянін ЗША Амар Мацін. Яго бацькі — выхадцы з Афганістана.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў не выключаюць, што Мацін мог мець сувязь з радыкальнымі ісламісцкімі групоўкамі, а напад быў здзейснены на глебе ісламскага экстрэмізму.