Сёння пачынаецца цэнтральнае тэставанне: першай будуць здаваць беларускую мову

13.06.2016 / 08:33


Фота: TUT.BY

Сёння пройдзе ЦТ па беларускай мове, яго будуць здаваць 22 348 абітурыентаў. Гэта меней, чым запісалася не толькі на рускую мову (78 004) і матэматыку (47 853), але і чым на фізіку (27 718), біялогію (23 512), англійскую мову (22 558).

Само выпрабаванне стартуе па ўсёй краіне адначасова - у 11.00.

У аўторак пройдзе цэнтральнае тэставанне па рускай мове (запісалася 78 004 чалавекі).

У чацвер пройдзе тэставанне па грамадазнаўстве, у суботу — па біялогіі, матэматыка — у нядзелю.

Скончыцца ЦТ 27 чэрвеня.

Па яго выніках можна падаваць дакументы ў ВНУ