Пад Баранавічамі 20-гадовага хлопца пераехаў цягнік

Здарэнне адбылося ў суботу, 11 чэрвеня.

13.06.2016 / 10:20

Ілюстрацыйнае фота 

«У суботу ў 20:38, на перагоне Баранавічы — Пагарэльцы каля Юшкавічаў цягнік Брэст — Масква насмерць траўмаваў 20-гадовага хлопца, жыхара Нясвіжскага раёна. Ён ішоў насустрач цягніку, машыніст неаднаразова падаваў сігналы, на якія хлопец не рэагаваў. Тады машыніст пачаў рэзка тармазіць, але прадухіліць наезд не ўдалося», — паведаміў «Нашай Ніве» часова в.а. начальніка баранавіцкай міліцыі на транспарце Віктар Харытонаў. 

Паводле міліцыі, пакуль рана казаць, ці быў хлопец п'яны і што падштурхнула яго выйсці насустрач цягніку — праводзіцца экспертыза. Але вядома, што пасля ўдару яго працягнула яшчэ кіламетр. Хлопец у гэты дзень быў на прысязе ў сябра.

Знаёмыя хлопцa паведамілі нам УКантакце, што цела нельга было апазнаць, так яго знявечыла. 

АЯ