У Бабруйску «Шкода» насмерць збіла раварыста, пратараніла плот і гаспадарчую пабудову

Смяротная аварыя адбылася 11 чэрвеня, каля 18.00, на вуліцы Ванцэці ў Бабруйску.

13.06.2016 / 11:08

bobr.by

56-гадовы кіроўца «Шкода Суперб» у раёне дома №64 не даў рады кіраванню, выехаў на паласу сустрэчнага руху і збіў раварыста, які ехаў па краі праезнай часткі.

У выніку ДТЗ раварыст атрымаў цяжкія траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу, дзе ў 19.45 памёр. Асоба загінулага мужчыны высвятлецца (на выгляд 40-45 гадоў).

bobr.by