Пуцін абвясціў раптоўную праверку ва Узброеных сілах Расіі

14.06.2016 / 10:18

tass.ru

Ва Узброеных сілах Расіі пачалася маштабная праверка, падчас яе будуць правераныя вайсковыя арсеналы і асобныя органы ваеннага кіравання, паведаміў у аўторак міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

«Для ацэнкі баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці з 7 гадзіны раніцы ў адпаведнасці з рашэннем вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі пачата чарговая раптоўная праверка. Падлягаюць праверцы шэраг баз захоўвання ўзбраення і тэхнікі, а таксама асобныя органы ваеннага кіравання», — сказаў Шайгу. Па словах Шайгу, праверка будзе доўжыцца да 22 чэрвеня.

Міністр абароны адзначыў, што войскі неабходна рыхтаваць да выканання задач ва ўзброеных канфліктах рознай інтэнсіўнасці і крызісных сітуацыях. Шайгу дадаў, што таксама трэба звярнуць асаблівую ўвагу на мабілізацыйны складнік узброеных сіл, стан рэзервовых фарміраванняў, запасы ўзбраення і вайсковай тэхнікі, што знаходзіцца на захоўванні.