Даляр зноў перавысіў адзнаку 20 000 рублёў

14.06.2016 / 10:30

На таргах на БВФБ у Мінску 14 чэрвеня даляр ЗША працягнуў рост. Сёння ён вырас на 75 рублёў і дасягнуў 20 007 рублёў.

Еўра вырас на 49 рублёў да 22 509 беларускіх.

Расійскі рубель знізіўся на 1,61 да 303,01.

***

У пятніцу, 3 чэрвеня, на таргах курс даляра склаў 20 007, потым ён зноў пачаў зніжацца, На таргах 9 чэрвеня даляр апускаўся да 19 680 беларускіх, затым пачаўся рост.

На 1 студзеня 2016 года курс даляра складаў 18 569 беларускіх рублёў.

А наогул максімальнае значэнне даляра было зафіксаванае на таргах 10 лютага — 22 069 беларускіх.