П'яная аўтамабілістка з Расіі спрабавала пакусаць супрацоўнікаў ДАІ

14.06.2016 / 15:16

А 4 гадзіне ночы супрацоўнікі ДАІ спынілі ў Маскоўскім раёне Мінска аўтамабіль «Рэндж Ровер» з расійскімі нумарамі, які на высокай хуткасці віхляў па дарозе. Спынілі не адразу, спатрэбілася дапамога двух экіпажаў.

Жанчына за рулём у час размовы з супрацоўнікамі ДАІ паводзіла сябе неадэкватна, мела хісткую хаду і неразборлівае маўленне, адчуваўся пах алкаголю. Ад праходжання медычнага агляду адмовілася, стала абражаць супрацоўнікаў ДАІ і мэдыкаў.

Калі на яе пісалі пратакол, яна вырвала паперу, спрабавала яе зьесьці, таксама спрабавала ўкусіць супрацоўнікаў. Цяпер жанчыну ўтрымліваюць у РУУС.