Румынія — Швейцарыя — 1:1
15.06.2016 / 20:57
У сераду на Еўра-2016 стартаваў другі тур, следам за матчам Славакія — Расія прайшла гульня Румынія — Швейцарыя. Яна скончылася з лікам 1:1 (Станку, 18-пен. — Мехмедзі, 57).
uefa.com
А 22-й пачнецца гульня Францыя — Албанія.
А проста зараз на «Барысаў-Арэне» пачнецца матч 12-га тура БАТЭ — «Крумкачы». Сачыце за рэпартажам «Нашай Нівы» са стадыёна.