Першая фаза залевы ў Мінску амаль скончана, чакаецца другі раўнд

20.06.2016 / 09:09

Залева з навальніцай, што прыйшла ў Мінск а 8-й гадзіне, павінна неўзабаве скончыцца. Але праз пару гадзін сталіцу можа накрыць новая залева, прынамсі, моцныя дажджы.

Па стане на 08.42

Сіноптыкі перадавалі на сёння штармавое папярэджанне: моцныя дажджы, залевы месцамі град, парывісты вецер.