СМІ назвалі асноўную кандыдатуру на пасаду галоўнага трэнера зборнай Расіі па футболе

21.06.2016 / 14:17

sport-express.ru

Пасля няўдалага выступлення зборнай Расіі на Еўра-2016 Леанід Слуцкі будзе працаваць толькі ў ЦСКА.

Асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера зборнай Расіі з'яўляецца Станіслаў Чарчэсаў.

Зараз разглядаецца некалькі варыянтаў, але прыярытэтнай з'яўляецца кандыдатура Чарчэсава.

У мінулым сезоне Чарчэсаў узначальваў «Легію» і прывёў польскі клуб да перамогі ў чэмпіянаце і Кубку Польшчы. Цяпер 52-гадовы спецыяліст без каманды.