Лукашэнка: Ура-патрыёты ў атаку пойдуць першымі

22.06.2016 / 22:21

У беларускім грамадстве з'явіліся дзеячы, якія, ківаючы на Расію, спрабуюць падштурхнуць да катаклізмаў, а то і да вайны, заявіў Аляксандр Лукашэнка, падводзячы вынікі першага дня працы V Усебеларускага народнага сходу.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, ура-патрыёты не змогуць ваяваць седзячы ў тэлевізары. «Не дай бог, нешта здарыцца, у атаку пойдуць першымі, мы дамо магчымасць», — сказаў ён.

«У нас у краіне ніхто не схаваецца», — падкрэсліў афіцыйны лідар.