Праціўнікаў устаноўкі лічыльнікаў падзялілі на 13 катэгорый
Лічыльнікі вады ў кватэрах адмаўляюцца ўсталёўваць каля 50 тысяч менчукоў.
21.05.2008 / 11:52
Лічыльнікі вады ў кватэрах адмаўляюцца ўсталёўваць каля 50 тысяч менчукоў.
Сярод прычын адмоў на першым месцы — капітальны рамонт, паведаміў генэральны дырэктар ГВА «Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка» Віктар Вераб’ёў.
17 тысяч чалавек ня хочуць усталёўваць вадамеры, бо спадзяюцца што ў найбліжэйшыя гады ў іхніх дамах пачнецца капітальны рамонт і лічыльнікі ўсталююць бясплатна.
Столькі сама грамадзян спаслаліся на адсутнасьць сродкаў.
Каля 10 тысяч ніяк не аргумэнтуюць сваю адмову: ня хочуць — і ўсё!
Агулам жа камунальнікі вылучылі 13 катэгорый грамадзян, якія паводле тых ці іншых прычын ня хочуць усталёўваць у сваіх дамах лічыльнікі вады.