Беларускі рубель зноў патаннеў да трох асноўных валют

29.06.2016 / 13:01

Беларускі рубель на валютных таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 29 чэрвеня, як і напярэдадні, зноў знізіўся да трох асноўных валют.

Па дадзеных біржы, курс даляра ЗША вырас на 12 рублёў, або на 0,06%, і склаў 20.053 рублі.

Курс еўра вырас на 38 рублёў (0,17%) да 22.210 рублёў.

Курс расійскага рубля павысіўся на 3,04 рубля (0,98%) да 312,12 рубля.