Пуцін і Эрдаган паразмаўлялі па тэлефоне

29.06.2016 / 13:06

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Reuters са спасылкай на крыніцы ў адміністрацыі Эрдагана перадае, што гутарка была «вельмі прадуктыўнай і пазітыўнай».

Пра пачатак размовы раней паведамляў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.