Таргі валютамі на біржы сёння і заўтра адмененыя

30.06.2016 / 10:17

Сёння і заўтра — 30 чэрвеня і 1 ліпеня — таргоў на Беларуска-валютнай фондавай біржы не будзе. Прычына — краіна рыхтуецца да дэнамінацыі. Наступныя таргі пройдуць у панядзелак 4 ліпеня.

А пакуль запомнім курсы валют у старых лічбах:

Даляр ЗША — 20 053 беларускія рублі,

еўра — 22 210,

расійскі рубель — 312,12

злоты — 5 024,21,

грыўня — 806,47.