Нацбанк з 1 ліпеня зніжае стаўку рэфінансавання да 20%

01.07.2016 / 08:12

«З 1 ліпеня 2016 года зніжаецца стаўка рэфінансавання - з 22% да 20% гадавых. Акрамя таго, зніжаюцца стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі бягучай ліквіднасці банкаў (з 27% да 25% гадавых) і стаўкі па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці банкаў (з 15% да 13% гадавых)», — растлумачылі ў Нацбанку.