Расійскія школы атрымаюць 7 мільёнаў асобнікаў кнігі Пуціна і Ратэнберга па гісторыі дзюдо

01.07.2016 / 09:30

Расійскія школы атрымаюць каля сямі мільёнаў асобнікаў вучэбна-метадычнага комплексу «Мастацтва дзюдо — ад гульні да майстэрства», напісанага пры ўдзеле прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і бізнэсмена Аркадзя Ратэнберга. Дапаможнік прызначана для вучняў пачатковай школы.

Прэзентацыя дапаможніка прайшла 30 чэрвеня ў Маскве на прэс-канферэнцыі, дзе быў абвешчаны склад зборнай РФ па дзюдо на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жайнера.

Пуцін і Ратэнберг напісалі кнігу па гісторыі адзінаборства «Мастацтва дзюдо», піша ТАСС. У працы над комплексам таксама ўдзельнічалі заслужаны трэнер Расіі Дзмітрый Чарных і кандыдат педагагічных навук Андрэй Лявіцкі, абодва — майстры спорту па дзюдо.

Дапаможнік выйшаў у выдавецтве «Асвета», адным з акцыянераў якога з'яўляецца Аркадзь Ратэнберг.