У аэрапорце «Мінск-2» запрацуе «Бургер Кінг»

01.07.2016 / 11:49

Паводле інфармацыі Onliner.by, ужо ў ліпені 2016 у аэрапорце «Мінск-2» запрацуе рэстаран хуткага харчавання «Бургер Кінг». Плошча гандлёвага аб'екта — 190 м2.

Фастфуд адкрыецца на трэцім паверсе аэрапорта ў зоне міжнародных вылетаў. Кліенты змогуць пад'есці і паназіраць за ўзлётна-пасадачнай паласой.

БЮ