«Гэта сумеснае рашэнне». Чаму Мікалай Лукашэнка не глядзеў парад побач з бацькам

03.07.2016 / 15:55

Малодшы сын кіраўніка дзяржавы Мікалай Лукашэнка, якога падчас сённяшняй урачыстасці каля абеліска «Мінск — горад-герой» не было побач з бацькам, глядзеў ваенны парад з суседняй трыбуны.

Фота: прэс-служба прэзідэнта Беларусі

«Ня варта шукаць у гэтым нешта надзвычайнае. Гэта сумеснае рашэнне. Мікалай Лукашэнка глядзеў парад разам з усімі намі з суседняй трыбуны», — паведаміла «Радыё Cвабода» прэс-сакратар прэзідэнта Наталля Эйсмант.

На адсутнасць на трыбуне побач з Аляксандрам Лукашэнкам яго малодшага сына падчас ваеннага парада звярнулі ўвагу як гледачы, так і журналісты. Разам з Аляксандрам Лукашэнкам, які быў у форме галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі краіны, за святам назіралі высокапастаўленыя вайскоўцы і чыноўнікі.

Нагадаем, 9 мая 2015 года на ваенным парадзе, які прымаў Лукашэнку, яго малодшы сын быў апрануты ў ваенную форму з пагонамі, як у свайго бацькі — галоўнакамандуючага.