Памёр геніяльны іранскі кінарэжысёр Абас К'ярастамі

05.07.2016 / 00:16

Іранскі кінарэжысёр Абас К'ярастамі памёр у Парыжы. Яму было 76 гадоў, ён хварэў на рак.

Ягоны фільм «Смак вішні» лічыцца адным з шэдэўраў усіх часоў. Гэта мінімалістычна знятая стужка пра чалавека, які шукае, хто б яго пахаваў пасля самагубства.