Сяродні заробак ва Украіне дацягнуўся да $200

05.07.2016 / 10:02

Украіна застаецца самай беднай краінай Еўропы па велічыні сярэдніх заробкаў.

Паводле мясцовай статыстыкі, у маі 2016 года работнікі атрымлівалі ў сярэднім 4986 грыўняў «бруднымі».

Па тагачасным курсе даляра гэта адпавядала $198 (за выняткам акупаваных тэрыторый).

Эканоміка Украіна мае велізарны «шэры» складнік. Заробкі ў канвертах афіцыйная статыстыка, зразумела, не ўлічвае.

ЯМ