На МКАД шматкіламетровы затор, сутыкнуліся тры аўто

05.07.2016 / 10:55

Сур'ёзная аварыя з удзелам трох аўтамабіляў адбылася на МКАД раніцай 5 ліпеня. Інфармацыю пацвердзілі ў МНС.

Паводле папярэдняй інфармацыі, на 40 кіламетры знешняга кальца МКАД сутыкнуліся тры аўтамабілі: BMW, Volvo і Peugeot.

- У выніку ДТЗ у салоне Peugeot 306 аказалася заблакаваная кіроўца аўтамабіля. Пры дапамозе спецінструменту яе з машыны даставалі выратавальнікі, - распавёў прэс-сакратар МНС Мінска Віталь Дэмбоўскі.

Жанчыну з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізавалі. Таксама паведамляецца, што ёсць і іншыя пацярпелыя.

У раёне ДТЗ утварыўся сур'ёзны затор, для руху свабодная адна паласа.