Знойдзеная каля ГУМа торба аказалася бясшкоднай

05.07.2016 / 11:53

Сёння каля 9.30 у аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступіла паведамленне пра тое, што ў аўтобусе 69-га маршруту выяўленая безгаспадарная торба.

Да прыпынку грамадскага транспарту каля сталічнага ГУМа былі накіраваныя супрацоўнікі АМАП і УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, якія неслі службу непадалёк. Міліцыянты вызвалілі салон і ачапілі аўтобус да прыбыцця сапёраў в/ч 5448. Неўзабаве прыбыла група размініравання ўстанавіла: змесціва сумкі не прадстаўляе небяспекі.

Рух транспарту і праца аб'ектаў гандлю былі адноўлены праз гадзіну. Зараз высвятляецца асоба ўладальніка торбы.