Венгрыя прызначыла рэферэндум па квотах на мігрантаў

Рэферэндум аб дапушчальнасці абавязковага размеркавання мігрантаў па краінах ЕС пройдзе ў Венгрыі 2 кастрычніка, заявіў прэзідэнт краіны Янаш Адэр.

05.07.2016 / 13:10

Пытанне, вынесенае на галасаванне, будзе гучаць так: «Ці вы хочаце, каб Еўрасаюз меў права ўстанаўліваць абавязковае рассяленне замежных грамадзян у Венгрыі без згоды [нацыянальнага] парламента?»

Урад Венгрыі выступае супраць планаў Еўрасаюза рассяліць 160 тысяч мігрантаў па большасці краін ЕС праз абавязковыя квоты. Большасць краін-членаў блока ўхвалілі гэтыя меры ў верасні мінулага года.

Раней прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан заяўляў, што квоты ЕС на размеркаванне мігрантаў могуць «радыкальна змяніць культурную і рэлігійную ідэнтычнасць Еўропы».

Ён таксама падкрэсліваў, што еўрапейскі прынцып свабоды перамяшчэння апынуўся пад пагрозай з-за вялікага наплыву мігрантаў, і сцвярджаў, што шмат у чым міграцыйны крызіс з'яўляецца праблемай Германіі, а не астатніх краін Еўрасаюза.

Восенню мінулага года Венгрыя пабудавала ўздоўж мяжы з Сербіяй бар'ер з калючага дроту ў надзеі спыніць прыток нелегальных мігрантаў у краіну.