Лукашэнка пацвердзіў, што беларускае войска ўзмоцняць расійскімі верталётамі Мі-8МТВ

05.07.2016 / 13:44

Новыя сучасныя верталёты Мі-8МТВ зусім хутка паступяць ва Узброеныя сілы Беларусі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу

«У Беларусі надаецца значная ўвага тэхнічнаму перааснашчэнню сілавых ведамстваў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Зусім хутка ў дадатак да новых самалётаў Як-130 ва Узброеныя Сілы паступяць новыя сучасныя верталёты Мі-8МТВ ».

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі асвоены новы напрамак - ракетабудаванне. «Мы стварылі цэлую галіну эканомікі, якая, вядома ж, будзе даваць самы якасны прадукт», - сказаў ён.