У Беларусі зробяць больш жорсткай адказнасць за «самабуд»
05.07.2016 / 13:52
У Беларусі ствараецца рабочая група па пытаннях узмацнення адказнасці за самавольнае будаўніцтва. Такое распараджэнне падпісаў прэм’ер-міністр.
Гэтую групу будзе ўзначальваць міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, яго намеснікам будзе прызначаны намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч. У склад рабочай групы ўвойдуць прадстаўнікі Апарату Савета Міністраў, Генеральнай пракуратуры, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства юстыцыі, Дзяржаўнага камітэта па маёмасці, Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі і Мінгарвыканкама.
Рабочая група будзе павінна прапанаваць, па якіх крытэрах аб'ект будзе лічыцца «самабудам», калі ён будзе падлягаць зносу, канфіскацыі і г. д.