У Беларусі плануюць забараніць продаж алкаголю і цыгарэт у парках

Гандаль алкаголем абмяжуюць і каля школ, бальніц.

05.07.2016 / 14:15

У краіне збіраюцца абмежаваць гандаль алкаголем у парках: гэта ўваходзіць у «Падпраграму «Прадухіленне і пераадоленне п'янства і алкагалізму» на 2016-2020 гады. Спецыялісты спадзяюцца, што такія меры дапамогуць зменшыць колькасць смерцяў ад выпадковых атручванняў алкаголем і знізіць спажыванне спіртнога сярод насельніцтва.

У планах чыноўнікаў — абмежаваць продаж спіртнога ля ўстаноў адукацыі, культуры і спорту.

БелТА