Стаў вядомы кошт квіткоў на першы матч БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў

06.07.2016 / 07:52

Праз тыдзень, 12 ліпеня (аўторак), БАТЭ возьме старт у новым сезоне Лігі чэмпіёнаў. Супернікам у 2-м кваліфікацыйным раўндзе будзе фінскі СІК.

Першы матч пройдзе на «Барысаў-Арэне» (пачатак у 21:00).

Кошт квіткоў складзе ад 5 да 10 новых рублёў.

Для ўладальнікаў сезонных абанементаў уваход на матч будзе бясплатны.