Цывільны са зброяй уратаваў ад расстрэлу яшчэ адзін начны клуб у ЗША
07.07.2016 / 15:08
26 чэрвеня злачынца пачаў стральбу па натоўпе людзей у начным клубе Playoffz у горадзе Лайман (Паўднёвая Караліна), паведаміў сайт washingtontimes.com
Аднак гісторыя не патрапіла ў большасць «вялікіх» СМІ па адной прычыне — у натоўпе аказаўся чалавек з легальным пісталетам, які параніў і нейтралізаваў 32-гадовага Джодзі Рэя Томпсана.
Томпсан паспеў параніць з нелегальна дабытай агняпальнай зброі трох чалавек, паведаміла мясцовая паліцыя. Жыццю ахвяр нічога не пагражае.
У Паўднёвай Караліне ў 2014 годзе прынялі закон, паводле якога чалавек, які мае дазвол на нашэнне схаванай зброі, можа праносіць яе ў памяшканні, дзе прадаюць алкаголь.
12 чэрвеня ў начным клубе у Арланда (Фларыда), загінула 49 чалавек з-за нападу ўзброенага злачынцы. Начны клуб у Арланда забараняў нашэнне зброі наведвальнікамі.