Cмерч у Шаркаўшчынскім раёне: сарваныя дахі, перакуленыя краны, выбітыя шыбы ФОТА, ВІДЭА
11.07.2016 / 21:45
У панядзелак па Шаркаўшчынскім раёне прайшлася стыхія. Як паведамляе прэс-служба МНС, з 16:00 да 16:30 у выніку парывістага ветру пашкоджаныя дахі 20 жылых дамоў у Шаркаўшчыне, 3 жывёлагадоўчыя ферм у в. Маркі; на станцыі Шаркаўшчына адбылося перакульванне двух казловых кранаў. Адбылося аварыйнае адключэнне 2 ЛЭП, 8 населеных пунктаў, 2 фермаў. Парывісты вецер дасягаў 16 м/с.