БЕЛ Ł РУС

Улада

Ад Дзевятоўскага да Базанава: у новы парламент пераабяруць 28 цяперашніх дэпутатаў — поўны спіс

12.07.2016 / 10:6

Ягор Марціновіч

Асаблівасць беларускай палітычнай сістэмы ў тым, што сярод дзейных дэпутатаў дазвол на перавыбранне атрымліваюць не ўсе. Але калі кандыдатура ўжо ўхвалена, праблем не бывае.

Новы стары дэпутат Вадзім Дзевятоўскі.

Выглядае, што зноў патрапяць у парламент наступныя асобы:

Брэстчына

  1. Валянцін Мілашэўскі (Брэсцкая Цэнтральная №2)
  2. Уладзімір Базанаў (Брэсцкая Памежная №4)
  3. Вольга Палітыка (Баранавіцкая Заходняя №5)
  4. Юрый Дарагакупец (Дняпроўска-Бугская №10)

Віцебшчына

  1. Аляксандр Цацоха (Віцебска-Кастрычніцкая №20)
  2. Уладзімір Андрэйчанка (Докшыцкая №22)
  3. Вадзім Дзевятоўскі (Наваполацкая №24)
  4. Людміла Дабрыніна (Аршанская гарадская №25)
  5. Наталля Гуйвік (Полацкая гарадская №27)

Гомельшчына

  1. Алег Леўшуноў (Гомельская Цэнтральная №33)
  2. Алена Астапюк (Гомельская Навабеліцкая №36)
  3. Ала Навумчык (Гомельская сельская №37)
  4. Мікалай Расоха (Мазырская №42)
  5. Уладзіслаў Шчэпаў (Рагачоўская №45)
  6. Галіна Філіповіч (Светлагорская №46)
  7. Святлана Чэкан (Хойнікская №47)

Гродзеншчына

  1. Аляксандр Сягоднік (Ваўкавыская №48)
  2. Андрэй Навумовіч (Лідская №55)
  3. Ала Сопікава (Слонімская №58)

Міншчына

  1. Тамара Красоўская (Барысаўская сельская №63)
  2. Валерый Гайдукевіч (Пухавіцкая №65)

Магілёўшчына

  1. Таццяна Кананчук (Быхаўская №81)
  2. Мікалай Каўтуноў (Асіповіцкая №89)

Мінск

  1. Аксана Няхайчык (Шабаноўская №91)
  2. Валерый Барадзеня (Васняцоўская №93)
  3. Наталля Клімовіч (Чкалаўская №96)
  4. Людміла Кубракова (№102)
  5. Дзмітрый Шаўцоў (№106)

Агулам атрымліваецца 28 чалавек — гэта 25% ранейшага складу

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула