Прагноз: 110 кандыдатаў ад «вертыкалі», якія будуць абраныя ў парламент — ПОЎНЫ СПІС
абноўлена
13.07.2016 / 10:39
Абноўлена: 110 кандыдатаў, якія будуць «абраныя» ў парламент — абноўлены спіс
* * *
«Аналізуючы спіс кандыдатаў у дэпутаты і іх пасады, лёгка прадказаць спіс будучых дэпутатаў. Важная не папулярнасць ці якасць кампаніі — важная пасада.
Ад 1996 года дэпутатамі нацыянальнага сходу ў Беларусі станавіліся толькі асобы, ухваленыя Адміністрацыяй прэзідэнта. Сістэма працуе без збояў», — такі тэкст быў апублікаваны ў «Нашай Ніве» ў 2012 годзе.
З таго часу не змянілася фактычна нічога. А значыцца, надышоў час скласці чарговы спіс. Як будзе выглядаць парламент-2016? Вось наш прагноз.
Інтрыг засталося некалькі.
Па-першае, статус прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Супраць Алега Гайдукевіча ўладных кандыдатаў не выстаўлена ўвогуле, а ў іншых намеснікаў старшыні партыі Яўгена Крыжаноўскага (акруга №28) і Анатоля Хішчанкі (№88) супернікі не надта статусныя.
Па-другое, ці ўхваленая кандыдатура Таццяны Караткевіч (№97)? Яе супернік — начальнік станцыі «Мінск пасажырскі».
Па-трэцяе, засталося некалькі акругаў, дзе відавочнай перавагі не мае ніводная з пасадаў (казаць пра вартасці кандыдата не выпадае).
У Барысаве змагаюцца дырэктары двух прадпрыемстваў (№62). Мяркуем, што пераможа Бараннік.
У Мінску спаборнічаюць дырэктары гімназіі і школы (№101) — абодва камуністы. Аднак статус гімназіі ўсё ж вышэй.
А на акрузе №108 намесніку дырэктара Інстытута гісторыі Вадзіму Лакізу супрацьстаіць кіраўнік праўладнага Беларускага фонда міра. Лакіза выглядае фаварытам — папярэдні раз з такой самай пасады быў абраны Марат Жылінскі.
І напрыканцы пра партыйнае прадстаўніцтва.
У парламенце будуць чацвёра камуністаў — цяперашняя дэпутатка Людміла Кубракова, а таксама навічкі Віталь Місявец, Віталь Уласевіч і, найхутчэй, Ганна Старавойтава.
Апроч таго, з'явяцца прадстаўнікі Беларускай патрыятычнай партыі (Мікалай Улаховіч і Леанід Брыч) і нават адна сяброўка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (Жанна Стаціўка).
Колькасць прадстаўнікоў Ліберальна-дэмакратычнай партыі, як было згадана вышэй, складзе ад аднаго да трох чалавека.
Ніводнага сябра апазіцыйных партый у спісе няма.
акруга | імя | пасада | |
1 | Брыч Леанід Рыгоравіч | генеральны дырэктар ААТ «Берасцейскі пекар» | |
2 | Мілашэўскі Валянцін Станіслававіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
3 | Дашко Анатоль Міхайлавіч | галоўны доктар Брэсцкага абласнога раддома | |
4 | Базанаў Уладзімір Аляксандравіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
5 | Палітыка Вольга Сяргееўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
6 | Якубовіч Таццяна Раманаўна | першы прарэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта | |
7 | + | Цупрык Леанід Аляксандравіч | намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама |
8 | Стаціўка Жанна Уладзіміраўна | намеснік старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама | |
9 | Качына Леанід Іванавіч | галоўны інжынер ААТ «Бярозаўскі сыраробны камбінат» | |
10 | Дарагакупец Юрый Іванавіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
11 | Ткачук Анатоль Уладзіміравіч | старшыня Івацэвіцкага райвыканкама | |
12 | Дземідовіч Васіль Мікалаевіч | дырэктар Кобрынскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа | |
13 | Невар Ігар Леанідавіч | галоўны доктар Лунінецкай цэнтральнай раённай бальніцы | |
14 | Колб Ігар Міхайлавіч | дырэктар Гімназіі №3 Пінска | |
15 | Рабкавец Іван Рыгоравіч | дырэктар Пінскага аўтобуснага парка | |
16 | Бабаловіч Аляксандр Сяргеевіч | начальнік КУП «Брэстаблдарбуд» філіял «Столінскага ДРБУ-141» | |
17 | Старынская Таццяна Аляксандраўна | дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Першамайскага раёна Віцебска | |
18 | Занько Сяргей Мікалаевіч | загадчык кафедры акушэрства і гінекалогіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта | |
19 | Чакан Васіль Іванавіч | начальнік Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях | |
20 | Цацоха Аляксандр Уладзіміравіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
21 | + | Міраш Віктар Вікенцьевіч | першы намеснік дырэктара ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» |
22 | + | Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч | Старшыня Палаты прадстаўнікоў |
23 | Мартынаў Ігар Феліксавіч | ваенны камісар Віцебскай вобласці | |
24 | Дзевятоўскі Вадзім Анатольевіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
25 | Дабрыніна Людміла Анатольеўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
26 | Чудовіч Віталь Ігаравіч | начальнік лакаматыўнага дэпо Оршы | |
27 | Гуйвік Наталля Васільеўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
28 | Крыжаноўскі Яўген Анатольевіч | намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі | |
Юніцын Андрэй Юр'евіч | начальнік Полацкага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла РУП «Белтэлеком» | ||
29 | + | Зямчонак Сяргей Рычардавіч | дырэктар ААТ «Паставымэбля» |
30 | Лукашоў Анатоль Іванавіч | старшыня Дубровенскага райвыканкама | |
31 | Корж Іван Аляксеевіч | начальнік Інстытута нацыянальнай бяспекі | |
32 | Шылаў Віталь Пятровіч | намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і кіраванні персаналам ААТ «Гомельскі ЗЛіН» | |
33 | Леўшуноў Алег Фёдаравіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
34 | Ждановіч Павел Леанідавіч | дырэктар Гомельскага абласнога музея ваеннай славы | |
35 | Гурскі Дзмітрый Міхайлавіч | намеснік гендырэктара - дырэктар завода ККД ААТ «Гомельскі домабудаўнічы камбінат» | |
36 | Астапюк Алена Іванаўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
37 | Навумчык Ала Аляксандраўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
38 | + | Васількоў Мікалай Андрэевіч | начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама |
39 | + | Кралевіч Ірына Мікалаеўна | прарэктар па навуковай рабоце Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта |
40 | + | Дзячэнка Вячаслаў Іванавіч | галоўны спецыяліст Беларускага металургічнага завода |
41 | Адаменка Яўген Буніслававіч | старшыня Мазырскага райвыканкама | |
42 | Расоха Мікалай Фёдаравіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
43 | Пісанік Леанід Фёдаравіч | старшыня Ельскага райвыканкама | |
44 | Пірштук Баляслаў Казіміравіч | намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама | |
45 | Шчэпаў Уладзіслаў Аляксандравіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
46 | Філіповіч Галіна Васільеўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
47 | Чакан Святлана Уладзіславаўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
48 | Сягоднік Аляксандр Іванавіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
49 | Пацэвіч Сяргей Лявонцьевіч | начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гродзенскага аблвыканкама | |
50 | Русак Віктар Рамуальдавіч | начальнік аддзела сацыяльнага развіцця ААТ «Гродна Азот» | |
51 | Урублеўскі Анатоль Аляксандравіч | дырэктар КУДП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва горада Гродна» | |
52 | Даўгашэй Тамара Сяргееўна | галоўны доктар Гродзенскага абласнога клінічнага кардыялагічнага цэнтра | |
53 | Літвін Сяргей Іванавіч | дырэктар Скідальскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя | |
54 | Маркевіч Аляксандр Іванавіч | начальнік Смаргонскай памежнай групы | |
55 | Навумовіч Андрэй Мікалаевіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
56 | Міхневіч Валянцін Уладзіміравіч | першы намеснік міністра ўнутраных спраў - начальнік крымінальнай міліцыі | |
57 | Папко Вольга Мікалаеўна | дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» | |
58 | Сопікава Ала Мікалаеўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
59 | Кавалько Адам Дзмітрыевіч | старшыня Астравецкага райвыканкама | |
60 | Саўка Валерый Іосіфавіч | старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў | |
61 | Атрошчанка Пётр Аляксеевіч | намеснік начальніка Упраўлення КДБ па Мінску і Мінскай вобласці | |
62 | Бойка Рыгор Рыгоравіч | дырэктар ААТ «СУ-153», Барысаў | |
Бараннік Васіль Міхайлавіч | дырэктар «Градабудаўнік», Барысаў | ||
63 | Красоўская Тамара Пятроўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
64 | Заблоцкі Дзмітрый Васільевіч | намеснік генеральнага дырэктара па якасці і стандартызацыі вытворчасці БелАЗ | |
65 | Гайдукевіч Валерый Уладзіміравіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
66 | + | Ніжэвіч Людміла Іванаўна | намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання |
67 | Ражанец Валянціна Вітальеўна | галоўны рэдактар газеты «Слуцкі край» і радыё «Весткі Случчыны» | |
68 | Рыбак Андрэй Анатольевіч | намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях і лагістыцы ААТ «Беларуськалій» | |
69 | Мурына Юлія Георгіеўна | дырэктар Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва | |
70 | Жураўлёва Алена Васільеўна | дырэктар Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа | |
71 | Лобач Юрый Аляксандравіч | Генеральны дырэктар ААТ «Дарбудіндустрыя» | |
72 | Канановіч Людміла Мікалаеўна | намеснік старшыні Маладзечанскага райвыканкама | |
73 | Маркевіч Іван Станіслававіч | кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама | |
74 | Жыбуль Наталля Пятроўна | дырэктар Вілейскай гімназіі №1 «Логас» | |
75 | Вабішчэвіч Пётр Андрэевіч | старшыня Лагойскага раённага Савета дэпутатаў | |
76 | Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч | намеснік старшыні Мінаблспажыўсаюза | |
77 | Курсевіч Валянціна Вацлаваўна | урач-кардыёлаг, загадчык кардыялагічнага аддзялення 2-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска | |
78 | Рынейская Ірына Мікалаеўна | начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага гарвыканкама | |
79 | Уласевіч Віталь Эдуардавіч | начальнік зборачнага цэха №2 завода масавых шын ААТ «Белшына» | |
80 | Кананчук Ігар Паўлавіч | дырэктар ААТ «Бабуліна Крынка» | |
81 | Кананчук Таццяна Пятроўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
82 | Колеснева Алена Пятроўна | прарэктар па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі | |
83 | Шматава Людміла Андрэеўна | галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Чэрыкаўскага раёна | |
84 | Марзалюк Ігар Аляксандравіч | загадчык кафедры археалогіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта | |
85 | Старавойтаў Аляксандр Генадзевіч | галоўны ўрач Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі | |
86 | Петрашова Вольга Уладзіміраўна | намеснік старшыні Магілёўскага аб'яднання прафсаюзаў | |
87 | Салаўёў Пётр Аляксандравіч | галоўны інжынер ААТ «Магілёўхімвалакно» | |
88 | Хішчанка Анатоль Пятровіч | намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі | |
Тарасенка Наталля Эдуардаўна | намеснік дырэктара Кадзінскай сярэдняй школы | ||
89 | Калтуноў Мікалай Анісімавіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
90 | Гобараў Дзмітрый Дзмітрыевіч | памочнік прэзідэнта - галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці | |
91 | Няхайчык Аксана Уладзіміраўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
92 | Курсевіч Валерый Віктаравіч | дырэктар рысорнага завода ААТ «МАЗ» | |
93 | Барадзеня Валерый Анатольевіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
94 | Гайдукевіч Алег Сяргеевіч | 1-ы намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі | |
95 | Сайганава Таццяна Іванаўна | намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кандытарская фабрыка «Камунарка»» | |
96 | Клімовіч Наталля Анатольеўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
97 | Дрожжа Аляксандр Сяргеевіч | начальнік станцыі «Мінск Пасажырскі» | |
Караткевіч Таццяна Уладзіміраўна | дырэктар сацыяльнай установы «Сямейная пляцоўка» | ||
98 | Камароўскі Ігар Сяргеевіч | дырэктар ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод» | |
99 | Макарына-Кібак Людміла Эдуардаўна | галоўны ўрач РНПЦ отарыналарынгалогіі | |
100 | Гайдук Аксана Вячаславаўна | намеснік генеральнага дырэктара ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» | |
101 | Старавойтава Ганна Валянцінаўна | дырэктар гімназіі №31 Мінска | |
Круглік Юрый Віктаравіч | дырэктар школы №56 Мінска | ||
102 | Кубракова Людміла Пятроўна | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
103 | Місявец Віталь Рыгоравіч | старшыня Фрунзенскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» | |
104 | Самуйлік Таццяна Уладзіміраўна | намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце БелПАУЦ | |
105 | Дарафеева Ірына Аркадзьеўна | загадчык кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў» | |
106 | Шаўцоў Дзмітрый Яўгенавіч | дэпутат Палаты прадстаўнікоў | |
107 | Сокал Аляксей Уладзіміравіч | першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «ЦУМ» | |
108 | Лакіза Вадзім Леанідавіч | намеснік дырэктара Інстытута гісторыі Акадэміі навук | |
Місько Максім Уладзіміравіч | намеснік праўлення Беларускага фонда міра | ||
109 | Бобрыкаў Сяргей Валянцінавіч | начальнік Ваеннай акадэміі | |
110 | Захарава Лада Іванаўна | дырэктар гімназіі №5 |
Плюсікамі адзначаныя безальтэрнатыўныя кандыдаты. Яны могуць не трапіць у парламент толькі калі патрапяць у няласку.