У мінскую бальніцу хуткай дапамогі паступіла 16 пацярпелых ад буры: трое знаходзяцца ў цяжкім стане

13.07.2016 / 21:57

У гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі Мінска па стане на 21.00 паступіла 16 пацярпелых ад непагадзі, паведамілі ў лячэбнай установе.

Паводле слоў прадстаўніка бальніцы, тры чалавекі знаходзяцца ў цяжкім стане.