У Веткаўскім раёне падлетак на мапедзе хацеў пажартаваць, але падбіў малодшага брата

14.07.2016 / 12:03

У Веткаўскім раёне 13 ліпеня адбылося ДТЗ з удзелам двух падлеткаў.

Прыкладна ў 23.37 17-гадовы хлопец на мапедзе рухаючыся з боку вёскі Стаўбун у кірунку вёскі Малыя Нямкі, выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўчыніў наезд на свайго 13-гадовага брата на веласіпедзе, які рухаўся ў сустрэчным напрамку па абочыне.

Старэйшы брат выехаў на сустрэчную паласу руху, каб паджартаваць з малодшага брата, спалохаўшы яго.

У выніку абодва атрымалі цялесныя пашкоджанні і дастаўлены ў бальніцу.