БЕЛ Ł РУС

Свет

Рэспубліканцы афіцыйна вылучылі Трампа ў прэзідэнты

20.07.2016 / 8:10

Nashaniva.com

Мільярдэр Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі.

У ходзе галасавання дэлегатаў з'езда яго кандыдатура атрымала, як і чакалася, найбольшая колькасць галасоў.

«Гэта неверагодна, нерэальна, я так ганаруся сваім бацькам», - заявіла дачка Трамп Іванка, якая таксама прымае ўдзел у перадвыбарным з'ездзе рэспубліканцаў.

З'езд Рэспубліканскай партыі пачаўся ў панядзелак у Кліўлендзе і будзе доўжыцца чатыры дні.

Ад Дэмакратычнай партыі намінацыю атрымае, мяркуецца, Хілары Клінтан — былы дзяржсакратар і экс-першая лэдзі.

Прэзідэнцкія выбары пройдуць 8 лістапада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула