У Мінску знайшлі 16-гадовую дзяўчыну, якую шукалі некалькі сутак
20.07.2016 / 11:28
Дзяўчына, якую шукалі ў Мінску і вобласці на працягу некалькіх сутак, знойдзеная. Пра гэта паведаміў ПСО «Анёл»
Нагадаем, 16-гадовая Аліса Аксіневіч 17 ліпеня сышла з хаты ў невядомым кірунку. Яе круглыя суткі па ўсёй краіне шукала міліцыя і пошукавыя атрады.
Відавочцы паведамлялі, што бачылі яе і ў Баранавічах, і ў Пінску, і ў Гомелі.
А позна ўвечары 19 ліпеня патэлефанаваў мужчына па імені Павел, які распавёў, што бачыў дзяўчыну на чыгуначным вакзале ў Мінску. Яна адгукнулася, калі ён яе пазваў па імені. Дзяўчына дастаўлена дадому.
Пошукава-выратавальны атрад «Анёл» дзякуе ўсім удзельнікам пошукаў і неабыякавых людзей.