6 жніўня — беларускамоўнае падарожжа на ўсход Беларусі

Бабруйск—Жылічы—Красны Бераг.

01.08.2016 / 17:02

Кампанія «Інтэркомтур» ладзіць новае беларускамоўнае падарожжа, у якое мы запрашаем усіх аматараў падарожжаў па роднай Беларусі!

6 жніўня мы едзем ва Усходнюю Беларусь. Наш маршрут: Бабруйск—Жылічы—Красны Бераг.

Першы пункт экскурсіі — Бабруйск. Мы пазнаёмімся са спадчынай габрэйскай супольнасці горада, а таксама наведаем галоўны гарадскі помнік — Бабруйскую крэпасць.

У Жылічах мы убачым велічны класіцыстычны палац Булгакаў «Дабосна», збудаваны ў пачатку XIX ст. Без сумневаў, гэты палац хутка стане адной з архітэктурных пярлін Беларусі, нароўні з Гомельскім палацам, Мірскім і Нясвіжскім замкамі.

Напрыканцы вандроўкі адбудзецца заезд у мястэчка Красны Бераг, якое славіцца сядзібай Гатоўскіх, створанай у незвычайным для Беларусі стылі мадэрн.

 

Кошт вандроўкі: 40 рублёў

Зніжка 5 рублёў пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год!

Каляндар вандровак

Анлайн-браніраванне

Падрабязнасці і запіс па тэлефонах (17) 2223321, (29) 7652545, (29) 6506102 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713