Затрыманыя пяцёра падазраваных у тэракце ў Ніцы

21.07.2016 / 21:04

Французскія ўлады затрымалі пецярых падазраваных у тэракце ў Ніцы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Як распавёў журналістам пракурор Парыжа Франсуа Маленс, былі затрыманыя трое выхадцаў з Туніса і двое з Албаніі. Усе яны падазраюцца ў саўдзеле ў падрыхтоўцы тэракту ў Ніцы.

Па словах пракурора, расследаванне пацвердзіла, што тэрарыст Махамед Лахуайедж Бухлель вёў працяглую падрыхтоўку свайго нападу і, хутчэй за ўсё, у яго былі саўдзельнікі.

Як паведамлялася, тэракт у Ніцы адбыўся ўначы 14 ліпеня. Паводле апошніх звестак, яго ахвярамі сталі 84 чалавекі, дзясяткі пацярпелі.