Сябры Шарамета адшукалі беларускі ручнік, каб развітанне з Паўлам адбылося па беларускім звычаі

22.07.2016 / 08:24

Кияни, хто може надати терміново білоруський рушник, аби прощання з Павлом Шереметом відбулось за білор. звичаєм, тел. 0506040730 (Євгенія)

— Olga Vesnianka (@vesno) 22 июля 2016 г.

Андрій Куликов на @HromadskeRadio подякував слухачці, яка привезе білоруський рушник на прощання з Павлом Шереметом. Початок церемонії 11.00

— Olga Vesnianka (@vesno) 22 июля 2016 г.

Развітанне з Паўлам Шараметам у Кіеве адбудзецца ў пятніцу, з 11.00 да 14.00, ва «Украінскім доме». Увечары гэтага ж дня яго перавязуць самалётам у Мінск.

22 ліпеня труну з целам Шарамета адразу даставяць у храм Усіх Святых.

23 ліпеня паніхіда з 11.00 да 14.00 пройдзе ў царкве Усіх Святых (вул. Каліноўскага, 121). Пасля гэтага працэсія накіруецца на Паўночныя могілкі, дзе журналіста пахаваюць побач з бацькам.

Пахаваць Паўла маюць на Паўночных могілках у Мінску — меркавана а 14:30 у суботу 23 ліпеня.

Сваякі Паўла папярэдзілі, што час правядзення жалобных мерапрыемстваў будзе залежаць ад фармальнасцей, звязаных з выдачай цела.