Сацыёлагі назвалі самыя ісламафобскія краіны Еўропы

22.07.2016 / 09:46

Венгрыя з'яўляецца самай ксенафобскай краінай у Еўропе. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі амерыканскага цэнтра Pew, вывучыўшы грамадскія настроі ў дзесяці найбуйнейшых краінах Еўрасаюза.

Фота: Reuters

Па дадзеных маніторынгу, негатыўнае стаўленне да мусульманаў адчуваюць 72% насельніцтва Венгрыі. На другім месцы ў рэйтынгу этнічнай нецярпімасці лічыцца Італія (да мусульманаў негатыўна ставяцца 69% рэспандэнтаў). Трэцюю пазіцыю займае яшчэ адна каталіцкая краіна — Польшча (66%).

Характэрна, што ў Францыі, нягледзячы на вельмі высокі працэнт мусульманскага насельніцтва, ісламафобія адзначана толькі ў 29% рэспандэнтаў. Такія ж вынікі зафіксаваныя ў Германіі і Вялікабрытаніі.