Аляксандр Лукашэнка сёння едзе ў Магілёўскую вобласць

22.07.2016 / 09:52

Аляксандр Лукашэнка сёння зробіць рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць.

Чакаецца, што кіраўніку дзяржавы даложаць аб выкананні яго даручэнняў па сацыяльна-эканамічнаму развіццю Магілёўскай вобласці і добраўпарадкаванні абласнога цэнтра.

Праграмай рабочай паездкі запланавана наведванне прадпрыемства «Тэхналіт».

Тут гаворка будзе весціся пра развіццё інавацыйных тэхналогій і арганізацыі вытворчасці высакаякасных айчынных дэталяў рухавікоў і гідратрансмісій, развіцці экспарту і імпартазамяшчэння. Аляксандру Лукашэнку даложаць і пра фінансава-вытворчы стан і перспектывы развіцця прадпрыемства.

Кіраўнік дзяржавы таксама наведае ААТ «Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання».

Яго праінфармуюць аб развіцці прадпрыемства, яго рэканструкцыі і мадэрнізацыі, выпуску новай прадукцыі і павышэнні яе канкурэнтаздольнасці. Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з ходам тэхнічнага перааснашчэння завода і вытворчасцю ліфтавага абсталявання па сучасных тэхналогіях.