Па падазрэнні ў педафіліі затрыманы кіраўнік адной з устаноў у Мінскай вобласці

22.07.2016 / 12:43

Мужчына на працоўным месцы здзяйсняў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетніх.

— Былы кіраўнік установы затрыманы, з ім працуюць следчыя. Праводзіцца комплекс следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выкрыццё злачыннай дзейнасці. Прызначаны шэраг судовых экспертыз, — паведаміла TUT.BY афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Падазраваны узяты пад варту.

Прызнаных пацярпелымі па крымінальнай справе дзяцей дапыталі з удзелам спецыялістаў і выкарыстаннем методык працы, якія забяспечваюць абарону іх правоў і інтарэсаў. Ім аказваецца медыка-сацыяльная дапамога.

У інтарэсах следства пакуль не называюць ні горад, у якім адбываліся злачынствы, ні профіль установы, якое ўзначальваў падазраваны.