У туалеце мінскай кватэры ратавальнікі вылавілі змяю ФОТА
22.07.2016 / 13:07
У мінскай кватэры ратавальнікі адлавілі змяю, паведамілі ў Мінскім гарадскім упраўленні МНС Беларусі.
Паведамленне пра змяю, якая выпаўзла з тэрарыума ў кватэры дома па вуліцы Кіжаватава, паступіла 22 ліпеня ў 00.50. Пажарныя-выратавальнікі, якія прыбылі на месца выкліку, убачылі яе ў туалетным пакоі. Работнікі МНС адлавілі жывёлу і вярнулі ў тэрарыум. Ніхто не пацярпеў.