Еўра і даляр падаражэлі, расійскі рубель патаннеў

22.07.2016 / 13:49

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 ліпеня даляр падаражэў на Br0,007 да Br1,985 за $1 (21 ліпеня — Br1,978 за $1).

Еўра падаражэў на Br0,0089 да Br2,1887 за 1 еўра (21 ліпеня — Br2,1798 за 1 еўра).

Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,0256 да Br3,0732 за 100 расійскіх рублёў (21 ліпеня — Br3,0988 за 100 расійскіх рублёў).