Тыгр напаў на наведвальнікаў сафары-парку ў прыгарадзе Пекіна: адна жанчына загінула, другая — параненая ВІДЭА

24.07.2016 / 16:46

На YouTube-канале CCTV News з'явілася відэа нападу тыгра на наведвальнікаў сафары-парку дзікай прыроды Бадалін ў прыгарадзе Пекіна. У выніку атакі драпежніка адна жанчына загінула, а другая атрымала траўмы.

Паводле правіл парка, наведвальнікам забаронена пакідаць транспартны сродак, аднак, як пісала Daily Mail, паміж сваякамі, якія знаходзіліся ў машыне, узнік канфлікт і жонка ў гневе выскачыла з аўтамабіля.